wd wp Пошук:

Амфітрыта

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Амфітрыта.

Скульптура Амфітрыты ў Луўры

Амфітры́та (стар.-грэч.: Ἀμφιτρίτη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] адна з нерэід, паводлеГесіёда, дачка марскога бога Нерэя і Дарыды (або дачка Акіяна і Тэфіі, паводле Псеўда-Апаладора). Жонка Пасейдона, маці Трытона, Роды і Бентэсікімы[2].

Даведаўшыся пра жаданне Пасейдона ажаніцца з ёю, яна ўцякла да Атланта, дзе яе злавіў (ці ўгаварыў) пасланы Пасейдонам дэльфін і адвёў да свайго ўладара[3].

Карынфская выява Амфітрыты. 575—550 г. да н.э.

Як марская багіня, яна часта малявалася разам са сваім мужам на калясніцы, якую цягнулі марскія коні ці трытоны, або конна на трытоне. Амфітрыта шмат кім шанавалася нароўні з Пасейдонам, і ёй узводзіліся статуі, напрыклад у храме на востраве Тэнасе. У мастацтве яе цяжка адрозніць ад іншых нерэід, калі каля яе няма царскіх атрыбутаў ці трызубца.

Піндар заве яе «Амфітрыта з залатым верацяном»[4]. Часам называецца «маці Нерэід»[5]. Падарыла Тэсею залаты вянок[6].

У гонар Амфітрыты названы астэроід (29) Амфітрыта, адкрыты ў 1854 годзе.

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.73; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.97; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2 далей
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2
  3. Псеўда-Эратасфен. Катастарызмы 31; Гігін. Астраномія II 17, 1
  4. Піндар. Алімпійскія песні VI 103
  5. Гімн Пасейдону, фр. 939 Пейдж
  6. Паўсаній. Апісанне Элады I 17, 3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Нерэіды
Катэгорыя·Марскія багі
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія багіні
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта