wd wp Пошук:

Амлаф

Амлаф (шатл. гэл.: Amlaíb mac Ilduilb, англ.: Amlaíb, памёр у 977) — кароль Альбы (Шатландыі) (ці прэтэндэнт на шатландскі прастол) (973—977), сын Індульфа і брат Кулена. Яго імя, як і імя яго бацькі, нетрадыцыйнае для Шатландыі і мае старанарвежскае або гэльска-нарвежскае паходжанне. Яно з’яўляецца стараірландскім эквівалентам скандынаўскага імя Олаф (Улаф) і ў наш час не выкарыстоўваецца ні ў Ірландыі, ні ў Шатландыі.

Біяграфія

Прыкладна ў сярэдзіне 970-х гадоў Амлаф падняў мяцеж супраць Кенета II і, магчыма, падпарадкаваў сабе частку Шатландыі, але ў 977 годзе быў забіты Кенетам.

Імя Амлафа не ўключана ні ў адзін з вядомых спісаў каралёў Шатландыі. Ён таксама не згадваецца як кароль пры апісанні сустрэчы Кенета II і Эдгара Міралюбнага ў Чэстэре. Яго каралеўскі тытул згадваецца толькі ў «Аналах Тыгернаха», якія, паведамляючы пра забойства Амлафа Кенетам II у 977 годзе, называюць яго «Каралём Альбы».

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 977 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Мак-Альпінаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў X стагоддзі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Каралі шатландскія
Катэгорыя·Пахаваныя на Аёне
Катэгорыя·Мак-Альпіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных