Амерыканская футбольная канферэнцыя (АФК) (англ.: American Football Conference)) — адна з двух канферэнцый Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ). Была створана ў 1970 годзе пасля зліцця НФЛ і Амерыканскай футбольнай лігі (АФЛ). Каманды Кліўленд Браўнс, Пітсбург Стайлерз і Балтымар Колтс, якія выступалі ў НФЛ, пагадзіліся перайсці ў АФК разам з 10 былымі камандамі з АФЛ. Астатнія каманды НФЛ сфарміравалі Нацыянальную футбольную канферэнцыю (НФК). Пасля зліцця да АФК далучыліся пяць новых каманд, дзве каманды пакінулі яе.
На дадзены момант у канферэнцыі выступаюць 16 каманд. Яны падзеленыя на чатыры дывізіёна: Усход, Поўнач, Поўдзень і Захад.
Па заканчэнні рэгулярнага сезона 6 лепшых каманд (чатыры пераможцы дывізіёнаў і 2 каманды па лепшым паказчыку перамог і паражэнняў) выходзяць у плэй-оф. У вырашальнай гульні канферэнцыі, званай «чэмпіёнскай гульнёй АФК», каманды разыгрываюць «Ламар Хант Трофі». Пераможца гэтага матча атрымлівае права прадстаўляць канферэнцыю ў Супер Боуле. Каманды АФК выйгравалі Супер Боўл 20 раз (прадстаўнікі НФК-21).