Амелі Сімон Марэсмо (фр.: Amélie Simone Mauresmo; 5 ліпеня 1979, Сен-Жэрмен-ан-Ле, Івелін) — французская тэнісістка. У 1999 годзе выйграла свой першы адзіночны турнір, першы поспех у складзе французскай зборнай адсвяткавала ў 2003 годзе на Кубку Федэрацыі.
На Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах заваявала сярэбраны медаль, уступіўшы ў фінале бельгійцы Жусцін Энэн-Ардэн. 13 верасня 2004 стала першай ракеткай свету і першай францужанкай, якой гэта атрымалася.
Першым турнірам Вялікага шлема, выйграным Амелі Марэсмо, быў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў 2006 годзе. Улетку таго ж года яна змагла перамагчы на Уімблданскім турніры. У абодвух фіналах яна перамагла Жусцін Энен-Ардэн.
![]() |
Амелі Марэсмо на Вікісховішчы |
---|