wd wp Пошук:

Амброзіус Брэйгель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брэйгель.

Амброзіус Брэйгель (нідэрл. Ambrosius Brueghel; 10 жніўня 1617, Антверпен — 9 лютага 1675, там жа) — фламандскі мастак, вядомы пейзажамі і нацюрмортамі. Сын Яна Брэйгеля Старэйшага, брат Яна Брэйгеля Малодшага.

Біяграфія і творчасць

Амброзіус Брэйгель нарадзіўся каля 10 жніўня 1617 года ў Антверпене. Ён быў пятым дзіцем Яна Брэйгеля Старэйшага, якія нарадзіліся ў шлюбе з яго другой жонкай Катарынай ван Марыенбург. Жывапісу вучыўся ў старэйшага брата Яна, сына Яна Брэйгеля Старэйшага і яго першай жонкі Ізабелы дэ Ёдэ.

У 1645 годзе Амброзіус Брэйгель стаў членам антверпенскай Гільдыі Святога Лукі; пасля ён неаднаразова (у 1653, 1665, 1671 і 1673 гадах) абіраўся яе дэканам. Тады ж, каля 1645 года, ён далучыўся да рытарычнага гуртка De Violieren. У 1649 годзе ажаніўся з Ганнай Кларай Трыест; у гэтым шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей.

У 1650-х гадах Амброзіус адправіўся да брата Яна ў Парыж, дзе прабыў з 1657 па 1662 год. У 1663 годзе, вярнуўшыся ў Антверпен, ён стаў выкладчыкам Акадэміі мастацтваў, заснаванай мужам яго сястры Ганны, Давідам Тэнірсам Малодшым.

Амброзіус Брэйгель памёр у Антвэрпэне 9 лютага 1675 года.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Ambrosius Brueghel
  3. Ambrosius Brueghel — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1675 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1617 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу