wd wp Пошук:

Паветрана-паліўны боепрыпас

Паветрана-паліўны боепрыпас, боепрыпас аб’ёмнага выбуху, «вакуумная бомба», баепрыпас, разбуральнае дзеянне якога чыніцца аб’ёмным выбухам палкай сумесі ў прысутнасці кіслароду (паветра).

Першыя такія баепрыпасы былі распрацаваныя і ўжытыя ўзброенымі сіламі ЗША ў час в’етнамскай вайны. Неўзабаве такія баепрыпасы былі пастаўлены на ўзбраенне і ў савецкіх узброеных сілах і, верагодна, ўжываліся ў час канфлікту на востраве Даманскі (1969), у час афганскай вайны, і ў Чачні ў 1990—2000-х гадах. Узброеныя сілы Ізраіля ўжывалі такія баепрыпасы ў час вайны ў Ліване (1982).

У аснове паветрана-паліўны баепрыпас складаецца з паліўнага кантэйнера і двух звычайных выбуховых зарадаў. Першы зарад разбурае кантэйнер і распыляе паліва ў паветры, ствараючы сферу паражэння, прычым дробна распыленае паліва лёгка пранікае ў закрытыя негерметызаваныя аб’ёмы. Другі зарад ажыццяўляе падпал і дэтанацыю атрыманага воблака, утвараючы ў вялікім аб’ёме магутную выбуховую хвалю, якая і з’яўляецца галоўным паражальным фактарам такога тыпу баепрыпаса.

Паветрана-паліўныя баепрыпасы, пры параўнальных памерах, больш магутныя за звычайныя, прычыняюць разбурэнні на большай плошчы і маюць большую эфектыўнасць супраць асабовага саставу ў сховішчах, з засцерагальным узбраеннем, і ўнутры баявой тэхнікі. Таксама такія баепрыпасы могуць ужывацца супраць мінных палёў, для расчысткі пасадкавых пляцовак, для масавага вынішчэння расліннасці і пасеваў. Найгалоўнейшым паражальным фактарам паветрана-паліўных баепрыпасаў з’яўляецца ўдарная хваля.

Апроч звычайных паражальных фактараў выбуховых баепрыпасаў, незгарэлыя аэразолі паліва з такога баепрыпасу звычайна моцна таксічныя.

Магутнасць паветрана-паліўных баепрыпасаў дасягае эквіваленту дзесяткаў тон трацілу, і паводле баявой эфектыўнасці параўноўваецца ваеннымі спецыялістамі з тактычнымі ядзернымі баепрыпасамі.

Існуюць спецыялізаваныя варыянты паветрана-паліўных баепрыпасаў, напрыклад, рэактыўны-ахопныя (алюмінавы парашок і нітрацэлюлоза) і запаволена-выбухныя (брызантная выбуховае рэчыва і вадкае паліва).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Боепрыпасы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты