wd wp Пошук:

Аліят II

Алія́т II (стар.-грэч.: Αλυάττης, 619 г. да н.э.560 г. да н.э.) — валадар Старажытнай Лідыі, прадстаўнік дынастыі Мермнадаў.

Аліят II праводзіў палітыку пашырэння сваёй дзяржавы. На захадзе падначаліў сабе грэчаскія гарады Іоніі. Правёў 5 спусташальных ваенных кампаній супраць Мілета. На ўсходзе заваяваў Фрыгію і разграміў старадаўніх праціўнікаў—кімерыйцаў.

У 612 г. да н.э. Мідыя і Вавілон знішчылі Асірыю, галоўнага знешняга саюзніка Лідыі. Мідыйскі валадар Увахшатра (Кіаксар) пачаў заваяванне Малой Азіі, што вабіла радовішчамі жалеза і рэдкіх металаў. Лідыя фактычна была адзінай моцнай краінай, якая магла спыніць паспяховае прасоўванне мідыйцаў на захад. У 590 г. пачалася кровапралітная вайна, якая цягнулася 5 гадоў. 28 мая 585 г. да н.э. войскі Лідыі і Мідыі сышліся ў чарговай бітве, аднак спыніліся з-за сонечнага зацьмення, прадказанага Фалесам з Мілета. Аліят II і Увахшатра заключылі мірны дагавор і падзялілі Малую Азію па рацэ Галіс.

Аліят II быў двойчы жанаты. Першая жонка-карыйка нарадзіла яму сына Кроза. Другая жонка-грачанка — сына Панцеляймона. Акрамя таго, у яго былі дзве дачкі. Адна з іх стала жонкай мідыйскага валадара Асціяга.

Памёр каля 560 г. да н.э. Пахавальня Аліята II знаходзіцца недалёка ад Сардаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 640 годзе да н.э.
Катэгорыя·Лідыя
Катэгорыя·Гісторыя Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 560 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы