У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Самсонава. Аліса Самуілаўна Самсо́нава[1] (нар. 2 ліпеня 1940) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі і экалогіі, доктар біялагічных навук (1995).
Нарадзілася ў Мінску. У 1967 годзе скончыла біялагічны факультэт[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1968 года працуе ў Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (да 1975 года — Аддзел мікрабіялогіі Акадэміі навук БССР), з 1994 года на пасадзе загадчыка лабараторыі.
Аўтар навуковых прац па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў з навакольным асяроддзем, метабалічных шляхах ператварэння імі ксенабіётыкаў, па выкарыстанні біятэхналогій у мэтах ачысткі навакольнага асяроддзя ад шкодных арганічных рэчываў. Сааўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаванага: