wd wp Пошук:

Алібрый

Аніцый Алібрый (лац.: Anicius Olybrius) (пам. 23 кастрычніка 472) — рымскі імператар, які кіраваў з 11 ліпеня па 23 кастрычніка 472 года.

Алібрый быў канстанцінопальсхім сенатарам і кансулярам з роду Аніцыяў. Жанаты быў з малодшай дачкой Валентыніяна III, Плацыдзіяй, і праз гэта мог прэтэндаваць на рымскі пасад. Дзякуючы гэтым сувязям да яго добра ставіўся вандальскі кароль Гейзерых[1]. Падтрымцы гэтага варвара Алібрый шмат у чым быў абавязаны сваім поспехам. Пасля таго як Рыцымер пачаў вайну супраць імператара Антэмія, Алібрый прыбыў у Італію і быў абвешчаны рымскім імператарам у лагеры Рыцымера[2].

Алібрый кіраваў зусім нядоўга і сканаў падчас эпідэміі чумы 23 кастрычніка 472 года.

У шлюбе з Плацыдзіяй у Алібрыя нарадзілася дачка Анікія Юліяна.

Зноскі

  1. Прокопий Кесарийский. Войны Юстиниана. Кн. III, гл. 6.
  2. Гиббон; 36

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аніцыі
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 472 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя
Катэгорыя·Імператары рымскія