У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубіцкая. Алёна Віктараўна Дубіцкая (нар. 25 студзеня 1990, Бастуны, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць[1]) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў штурханні ядра. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 г. заняла 8 месца ў штурханні ядра з вынікам 18.23[2].
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 г. заняла 6 месца ў штурханні ядра з вынікам 18.03[2].
На Чэмпіянаце Еўропы 2018 г. заняла 3 месца ў штурханні ядра з вынікам 18.81[3].