wd wp Пошук:

Аляксей Дзмітрыевіч Спяранскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Спяранскі.

Аляксей Дзмітрыевіч Спяра́нскі (30 снежня 1887 (11 студзеня 1888), Уржум, Вяцкая губерня — 23 ліпеня 1961, Масква) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Акадэмік Акадэміі навук СССР (1939). Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944).

А. Д. Спяранскі нарадзіўся ў горадзе Уржум Вяцкай губерні (зараз у Кіраўскай вобласці Расіі). У 1911 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. Падчас Першай сусветнай вайны ваенны ўрач. З 1920 года прафесар кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі ў Іркуцкім універсітэце. У 1923—1928 гадах асістэнт І. П. Паўлава. З 1926 года арганізатар і кіраўнік эксперыментальнага аддзела ў Ленінградскім інстытуце хірургічнай неўрапаталогіі. У 1928—1934 гадах загадчык аддзелам патафізіялогіі ў Ленінградскім інстытуце эксперыментальнай медыцыны. З 1934 года А. Д. Спяранскі ў Маскве, ва Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай медыцыны, з 1945 года ў Інстытуце агульнай і эксперыментальнай паталогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР (у 1954 годзе пераўтвораны ў Інстытут нармальнай і паталагічнай фізіялогіі АМН СССР), дырэктар інстытута ў 1945—1954 гадах. З 1954 года загадчык аддзелам агульнай паталогіі.

Навуковая дзейнасць

А. Д. Спяранскаму належаць навуковыя працы па пытаннях трафічнай функцыі нервовай сістэмы ў паталагічных працэсах. Займаўся распрацоўкай праблем этыялогіі працэсаў запалення, інфекцыі, імунітэту, пухліннага росту і інш.

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. 1 2 3 Сперанский Алексей Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Казанскага ўніверсітэта
Памерлі ў Маскве
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Фізіёлагі СССР
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Правадзейныя члены АН СССР
Нарадзіліся 11 студзеня
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1888 годзе
Медыкі СССР
Кавалеры ордэна Леніна
Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі 23 ліпеня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Акадэмікі АМН СССР
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Члены КПСС
Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Нарадзіліся ва Уржумскім павеце
Памерлі ў 1961 годзе