wd wp Пошук:

Аляксей Аляксеевіч Хартонік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хартонік. Аляксей Аляксеевіч Хартонік (1926 —) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (Смаленск, 1965). Дацэнт (1973). Заслужаны ўрач БССР (1981)[1].

Біяграфія

Скончыў медыцынскае вучылішча, 1945; фельчар станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў Баранавічах, 1945—1946. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, 1951. Загадчык Ляскавіцкага сельскага ўрачэбнага участка, 1951—1952; ардынатар хірургічнага аддзялення Мазырскай гарадской бальніцы, 1952—1976[2].

У 1957—1965 гадах загадчык хірургічнага аддзялення Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы (Гродзенская вобласць), адначасова выкладчык хірургіі і анатоміі медыцынскага вучылішча[1].

Асістэнт 1-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1965—1973, адначасова намеснік дэкана лячэбнага факультэта, 1970—1971, дэкан стаматалагічнага факультэта, 1971—1987[2].

Дацэнт 1-й кафедры шпітальнай хірургіі [Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт[|Мінскага медыцынскага інстытута]] (1973—1994), выконваў абавязкі загадчыка 3-й кафедры хірургічных хвароб (1989)[1].

Дыспетчар навучальнага аддзела МДМІ з 1995 года[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: хірургія язвавай хваробы страўніка; кансерватыўнае і аператыўнае лячэнне вострага панкрэатыту; «тлушчавая дыета(руск.) бел.»; дыягностыка дэструктыўнага халецыстыту; лапараскапія ў ранняй дыягностыцы вострых аментытаў; рэзекцыя сальніка малымі порцыямі[1].

Аўтар каля 50 навуковых работ.

Бібліяграфія

Грамадская дзейнасць

Дэпутат Слонімскага гарадскога савета (1961), Гродзенскага абласнога савета (1963)[2].

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі, значкамі, у т. л. «Выдатнік аховы здароўя», 1973. Прысвоена ганаровае званне заслужанага ўрача БССР, 1981[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Хартоник, Алексей Алексеевич (кандидат медицинских наук, врач-хирург; род. 1926) (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 Хартоник Алексей Алексеевич (14.05.1926-) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»