wd wp Пошук:

Аляксандр I Добры

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Аляксандр I. Алякса́ндр I До́бры (рум.: Alexandru cel Bun, Александру чэл Бун) — гаспадар малдаўскі ў 14001432 гадах. З дынастыі Мушацінаў.

Дакладная дата прыходу да ўлады Аляксандра Добрага невядомая. Першы дакумент ад яго імя, у статусе гаспадара, датуецца 29 чэрвеня 1400 года. Да 1408 года кіраваў сумесна са сваім братам жупанам Багданам.

Унутраная палітыка

Пячатка Аляксандра Добрага

Аляксандр Добры праводзіў стабільную і паслядоўную ўнутраную палітыку. Менавіта ў часы яго кіравання адназначна сфарміравалася палітычны лад краіны. Гаспадар атрымліваў поўную свабоду дзеянняў ва ўсіх дзяржаўных і ваенных справах. Аляксандр арганізаваў адміністрацыйную структуру аналагічную той, што існавала ў Валахіі. Таксама была ўсталявана мяжа паміж Валахіяй і Малдовай, якая пралягла на тэрыторыі ніжняга цячэння Дуная.

Аляксандр Добры праводзіў спрыяльную эканамічную палітыку. Ён узяў пад свой кантроль гандаль. Выгодна скарыстаўся геаграфічным становішчам Малдаўскага княства, праз якое праходзілі гандлёвыя шляхі, што злучалі Прычарнамор’е і Цэнтральную Еўропу. Гандляры, праходзячы праз мытныя пункты Малдовы, плацілі ў казну значныя сумы грошай.

Аляксандр аказваў значную падтрымку царквы. У 1401 годзе Канстанцінопальскі патрыярхат прызнаў Іосіфа мітрапалітам Малдовы, тым самым, прызнаўшы незалежнасць Малдаўскай праваслаўнай царквы[2]. Гаспадаром былі заснаваны манастыры Бістрыца (1402) і Малдавіца (1410). У часы кіравання Аляксандра быў кананізаваны першы святы Малдаўскай праваслаўнай царквы — Іаан Новы — мучанік, які зведаў цяжкія пакуты, але не адрокся ад хрысціянскай веры[3].

Знешняя палітыка

Малдаўскія воіны ў бітве пры Марыенбургу 1422 год

У пачатку свайго кіравання Аляксандр Добры праводзіў палітыку збліжэння з Польшчай. 12 сакавіка 1402 года ён заключыў дагавор з польскім каралём Уладзіславам Ягайлам, у якім прызнаў яго сюзерэнітэт, але без ушчамлення незалежнасці Малдовы. Разам з літоўцамі і палякамі малдаўскія атрады ваявалі з тэўтонскімі рыцарамі, якіх падтрымліваў венгерскі кароль Жыгімонт. Малдаўскія воіны ўдзельнічалі ў складзе саюзных сіл у Грунвальдскай бітве (1410) і ў бітве пры Марыенбургу (1422). Аляксандр Добры падтрымліваў добрыя адносіны з валашскім гаспадаром Мірчам Старым, які паводле некаторых крыніц дапамог Аляксандру ўзысці на прастол Малдовы, і вялікім князем літоўскім Вітаўтам. Гэтыя сувязі дапамагалі Аляксандру паспяхова супрацьстаяць Венгрыі.

У 1420 годзе туркі, якія перамаглі ў Валахіі, накіраваліся да крэпасцей Кілія і Чэтаця-Албэ, але Аляксандр здолеў адбіць гэту пагрозу. Да канца кіравання Аляксандра, літоўскі князь Вітаўт заняў варожую ў адносінах да яго пазіцыю. Пагаршаюцца адносіны з Венгрыяй і Валахіяй. Венгерскі кароль Жыгімонт на Луцкам кангрэсе ў 1430 годзе атрымаў згоду польскага караля Ягайла па пытанні аб вяртанні Аляксандрам Кіліі і часткі прыгранічных тэрыторый Валахіі. Але гэтага так і не адбылося.

Пасля смерці Вітаўта ў кастрычніку 1430 года, Аляксандр заключае новы дагавор з літоўскім князем Свідрыгайлам. Адбываецца збліжэнне з Венгрыяй, што прыводзіць да пагаршэння молдава-польскіх адносін.

Аляксандр сканаў 1 студзеня 1432 года. Пасля яго смерці становішча ў краіне значна пагоршылася з-за звад паміж пераемнікамі на трон.

Сям’я

Паштовая марка Малдовы, 1995

Аляксандр быў жанаты чатыры разы[4]:

  1. 1394—1400 — Маргарыта Банфі, дочкі Іштвана Банфі;
  2. c 1405 — князёўна Ганна Юр’еўна Падольская (пам. 1420), унучка Карыята;
  3. з 1419 — вялікая князёўна Рымгайла Літоўская, дачка Кейстута (пам. 1430);
  4. Марына.

У Аляксандра I Добрага было 7 дзяцей.

Ад першай жонкі:

Ад другой жонкі:

Ад трэці жонкі:

Ад чацвёртай жонкі:

Памяць

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. Стати В. Свет истины православной // Независимая Молдова. — 14 марта 2003.
  3. Мисюк В. С. Покровитель Бессарабии // Бессарабские легенды.
  4. Muşatin family
  5. 600 гадоў з часу ўзыходжання на прастол Аляксандра Добрага = 600 ani de la urcarea pe tron a domnitorului Alexandru cel Bun.

Літаратура

Папярэднік:
Юга
Гаспадар малдаўскі
14001432
Пераемнік:
Ілья I

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Мушаты
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гаспадары малдаўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Малдаўскім княстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1432 годзе