У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крушэўскі.
Аляксандр Яўгенавіч Крушэўскі (23 чэрвеня 1932, Мінск — 13 красавіка 2008) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1999), кандыдат тэхнічных навук (1960), прафесар (2001).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1955).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1955, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэарэтычная механіка», прафесар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1981 — па сумяшчальніцтве, з 2007 — на пастаяннай аснове, механіка-матэматычны факультэт, кафедра тэарэтычнай і прыкладной механікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: варыяцыйныя і аператарныя метады рашэння задач матэматычнай і прыкладной тэорыі пругкасці; матэматычнае мадэляванне ў біямеханіцы; разлік машынабудаўнічых канструкцый на трываласць і жорсткасць.
Медаль СССР «Ветэран працы» (1985).