У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ворбэк-Летаў.
Аляксандр Юры Ворбэк-Летаў (13 ліпеня 1642, Варшава, Рэч Паспалітая—да 14 сакавіка 1707) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стражнік польны літоўскі (1688—1700), скарбнік старадубскі (1664—1670), стольнік старадубскі (1672—1686), харунжы старадубскі (1687—1689), падкаморы старадубскі (1689—1692), маршалак старадубскі (1692—1707).
Малодшы сын Мацея Ворбэк-Летаў, які працаваў лекарам караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава Пасол Старадубскага павета на надзвычайным сойме 1672 г.