wd wp Пошук:

Аляксандр Чакс

Аляксандр Чакс (Чак) (сапр. Аляксандр Чадарайніс, лат.: Aleksandrs Čaks; 27 кастрычніка 1901, Рыга8 лютага 1950) — латвійскі пісьменнік і паэт.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і шаўца. У 1919 годзе, падчас навучання на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. У 1922 годзе вярнуўся ў Латвію. Першы верш Чака быў надрукаваны ў 1925 годзе. У 1928 годзе пабачыў свет яго першы паэтычны зборнік «Seši», прысвечаны Рызе.

У 1949 годзе А. Чака абвінавачваюць у адыходзе ад марксісцкіх каштоўнасцяў і пісанні палітычна няправільных вершаў. Гэтае абвінавачанне моцна паслабіла стан яго здароўя, і 8 лютага 1950 года паэт памёр ад хваробы сэрца.

Творчасць

Тэматыкай твораў А. Чакса быў горад. Першай публікацыяй быў верш «Sapņi», апублікаваны ў «Latvijas Kareivis». Свае першыя вершы А. Чакс пісаў на рускай. А. Чакс таксама выдаў зборнік паэм аб латышскіх стралках «Асененыя вечнасцю».

У сваіх вершах паэт закранаў тэмы, дагэтуль не адлюстраваныя ў латышскай паэзіі, – начное жыццё гораду, беспрытульнікі, прастытуткі, бедната. Акрамя апявання жыцця Рыгі, у сваёй паэзіі ён надаваў увагу любоўнай лірыцы, а таксама вершам, прысвечаным латышскім стралкам. Ён з’яўляецца аўтарам празаічных твораў, праўда, не настолькі вядомых, як яго паэзія.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118960253 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118960253 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Беларускія пераклады

Верш «Рыга, ноч» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[1].

Літаратура

Спасылкі

  1. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Тэмы гэтай старонкі (13):
Памерлі 8 лютага
Паэты Латвіі
Памерлі ў Рызе
Нарадзіліся ў Рызе
Нарадзіліся 27 кастрычніка
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў 1950 годзе
Пісьменнікі Латвіі
Выпускнікі МДУ
Нарадзіліся ў 1901 годзе
Асобы
Пахаваныя на могілках Райніса
Пісьменнікі паводле алфавіта