wd wp Пошук:

Аляксандр Усік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Усік. Аляксандр Усік (укр.: Олександр Усик) — украінскі баксёр. Чэмпіён свету і Еўропы сярод аматараў, Алімпійскі чэмпіён — 2012. Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у першай цяжкай вазе і цяжкай вазе.

Спартыўная кар’ера

Выступае ў прафесійным боксе з 2013 года. 25 верасня 2021 года ўкраінскі баксёр у Лондане на арэне «Тотэнхэм Хотспур» перамог брытанца Энтані Джошуа. На коне стаялі тытулы чэмпіёна свету па версіі WBA Super, IBF, IBO і WBO ў цяжкай вазе. Аляксандр Усік выйграў гэты бой па ачках, адабраў у брытанца тры чэмпіёнскія паясы і стаў абсалютным чэмпіёнам свету адразу ў двух вагавых катэгорыях — такое здарылася другі раз у гісторыі. Ён паўтарыў дасягненне экс-чэмпіёна свету Эвандэра Холіфілда, пры тым дабіўся гэтага значна хутчэй: у 19-м баі на прафесійным рынгу[1].

Зноскі

  1. Nashaniva.com
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Баксёры Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сімферопалі
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года