wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыгараў. Алякса́ндр Уладзі́міравіч Гры́гараў (нар. 9 лістапада 1948, Баранавічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2005—2009).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў на розных пасадах у ЦС ДССТ «Ураджай», затым быў начальнікам упраўлення Рэспубліканскага ДФСТ прафсаюзаў, намеснікам старшыні Рэспубліканскага савета ДФСТ прафсаюзаў.

З 1987 па 1996 год узначальваў рэспубліканскі фізкультурна-спартыўны клуб «Спорт».

З 1996 па 2003 год займаў пасаду намесніка міністра спорту і турызму Беларусі.

З 2003 года быў саветнікам Выканаўчага камітэта СНД.

З ліпеня 2005 па чэрвень 2009 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1][2].

Быў старшынёй Беларускай федэрацыі бокса (2005—2010).

У цяперашні час узначальвае кафедру фізічнай культуры і спорту Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Кандыдат педагагічных навук, прафесар.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2005 года № 313 «Аб прызначэнні А. У. Грыгарава Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 341 «Аб вызваленні А. У. Грыгарава ад пасады Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь