У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхалёў.
Аляксандр Сяргеевіч Міхалёў (нар. 1939) — беларускі вучоны, доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1982)[1].
Скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут (1962). Заснавальнік і загадчык (1981—2002) кафедры кібернетыкі (цяпер кафедра тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Галіна навуковых інтарэсаў: робататэхніка; тэорыя нелінейных сістэм аўтаматызаванага кіравання; інавацыі, сістэмны аналіз і менеджмент у адукацыйных сістэмах і інш[1].