Аляксандр Срабракоўскі (польск.: Aleksander Srebrakowski; нар. 1961, Уроцлаў[1]) — польскі гісторык, выкладчык Уроцлаўскага ўніверсітэта.
Скончыў Уроцлаўскі ўніверсітэт (1984—1989). Пасля атрымання ступені магістра пачаў працаваць у гэтым універсітэце. У 1999 годзе атрымаў навуковую ступень доктара гістарычных навук. З’яўляецца членам Польска-літоўскай камісіі па падручніках пры міністэрствах адукацыі Польшчы і Літвы.
Прадметам яго даследаванняў з’яўляецца гісторыя Усходняй Еўропы, асабліва гісторыя Вільнюса і Літвы. Акрамя навуковых кніг і артыкулаў, з’яўляецца аўтарам дакументальных фільмаў на гістарычную тэматыку і гістарычных выставак.