wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Саладкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саладкоў. Аляксандр Пятровіч Саладкоў (нар. 5 кастрычніка 1960, Віцебск14 кастрычніка 2013) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

У 1984 годзе з адзнакай скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Працаваў у Віцебскім медыцынскім інстытуце на пасадзе асістэнта, дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры нармальнай фізіялогіі, загадчыкам Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыяй. У 1991 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму «стрэсарныя змены функцыі каранарных сасудаў інтактнага і гіпертрафаванага сэрца». У 1998 годзе паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне ступені доктара медыцынскіх навук «Эндатэліяльны механізм стрэсарных змяненняў сасудзістага тонусу».

З 2001 па 2009 працаваў прарэктарам па навукова-даследчай рабоце ВДМУ. У 2005 годзе з адзнакай скончыў факультэт педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне».

З 21.04.2009 па 14.10.2013 года працаваў рэктарам установы адукацыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Трагічна загінуў у аўтакатастрофе пры выправе ў працоўную камандзіроўку.

Аўтар 2-х манаграфій, 6 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку навучальнага дапаможніка «Менеджмент і арганізацыйнае развіццё вышэйшай школы» (Днепрапятроўск, 2012), больш за 350 навуковых прац.

Аляксандр Пятровіч Саладкоў — сапраўдны член Нью-Ёркскай акадэміі навук, сапраўдны член таварыства эксперыментальнай біялогіі і медыцыны (ЗША), член Міжнароднай Акадэміі гуманізацыі адукацыі (Германія).

Саладкоў А. П. з’яўляўся дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 склікання.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Нарадзіліся ў 1960 годзе
Памерлі ў Крупскім раёне
Памерлі ў 2013 годзе
Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў
Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Нарадзіліся 5 кастрычніка
Нарадзіліся ў Віцебску
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Памерлі 14 кастрычніка
Вучоныя паводле алфавіта
Члены Міжнароднай Акадэміі гуманізацыі адукацыі
Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Дактары медыцынскіх навук
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Члены Нью-Ёркскай акадэміі навук
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак