wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шырокаў. Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў (14 верасня 1924, в. Зааўраг, Кіраўскай вобласі, Расія — 14 кастрычніка 2003) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977), доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Ваенную інжынерную радыётэхнічную акадэмію (1953). З 1963 года займаўся навукова-педагагічнай дзейнасцю ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітным ракетным вучылішчы СПА, з 1980 года у Белдзяржуніверсітэце, з 1982 года загадчык кафедры, дэкан Белдзяржуніверсітэта.

З 1990 года стваральнік і рэктар недзяржаўнага Інстытута сучасных ведаў.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне тэхнічнай кібернетыкі: тэорыя надзейнасці і эксплуатацыі складаных радыёэлектронных сістэм, сістэмны аналіз, ацэнка і забеспячэнне якасці складаных сістэм. Атрымаў вынікі ў галіне вызначэння заканамернасцяў эвалюцыі складаных тэхнічных сістэм і распрацоўкі метадаў ацэнкі характарыстык якасці складаных тэхнічных сістэм на ранніх этапах.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 12 вынаходстваў.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945, 1965), Айчыннай вайны II ступені (1985), «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені (1977), медалямі[1][2][3].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў
  2. Широков Александр Михайлович
  3. АЛЕКСАНДР МИХАЙЛОВИЧ ШИРОКОВ
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кібернетыкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горкаўскім краі
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава