У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Целеш.
Аляксандр Міхайлавіч Целеш (нар. 1930) — беларускі інжынер-канструктар у галіне цывільнага будаўніцтва. Галоўны інжынер рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзяржпраект». Заслужаны будаўнік БССР (1980)[1].
Пад яго кіраўніцтвам быў узведзены шэраг буйных аб’ектаў г. Мінска (кінатэатр «Партызан», шматзальны кінатэатр «Беларусь», «Мінск-Арэна» і інш.)[1].
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», трыма медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны будаўнік БССР (1980)[1].