wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Некрашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Некрашэвіч.

Аляксандр Міхайлавіч Некрашэвіч (24 кастрычніка 1973, в. Бобрык Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі мастак-жывапісец, працуе на стыку такіх мастацкіх напрамкаў як гістарычны жанр, поп-арт і contemporary art. Цытаты з вядомых твораў мінулага спалучаюцца ў яго жывапісу з фантастычнымі выявамі іншапланетных прышэльцаў з будучыні альбо з добра вядомымі выявамі нашых сучаснікаў.

Біяграфія

Нарадзіўся на Палессі, у сям’і эканамістаў. З дзяцінства выяўляў схільнасць да малявання. У 1985 годзе прайшоў конкурсны адбор ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка, якую скончыў у 1991 годзе. З 1991 па 1997 вывучаўся на факультэце манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1996 годзе быў стыпендыятам Беларускай Акадэміі Выяўленчага Мастацтва. Пасля заканчэння БДАМ некаторы час выкладаў малюнак у гэтай навучальнай установе. У 2004 годзе ўступіў у Беларускі саюз мастакоў.

Па матэрыяльных прычынах быў вымушаны змяніць поле дзейнасці — пераехаў у Маскву, дзе два гады займаўся аэраграфіяй і дызайнам клубных памяшканняў.

Па вяртанні ў Мінск жывапіс мастака быў заўважаны галерыстамі з Украіны, якія арганізавалі яму серыю персанальных выставак у Кіеве. Таксама Аляксандр Некрашэвіч працуе з галерэямі ў Нідэрландах, што не з’яўляецца дзіўным, бо ў шматлікіх творах мастака прасочваецца класічная манера фламандскага і галандскага жывапісу, адаптаваная пад сучасныя умовы і тэндэнцыі ў мастацтве. Прынцып гістарызма ў спалучэнні з навейшымі тэхнікамі і тэхналогіямі жывапiсу ў творчасці Аляксандра дае моцны візуальны і псіхалагічны эфекты. Таксама, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства мастака ўзводзіць яго ў шэраг буйнейшых жывапісцаў сучаснай Беларусі.

Персанальныя выстаўкі

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка