wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Мядзведзеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мядзведзеў. Аляксандр Міхайлавіч Мядзведзеў (нар. 7 лютага 1960, Мінск) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1991), дацэнт (2001).

Біяграфія

Скончыў БДУ у 1984 г. Навучаўся ў 1987—1990 гадах у аспірантуры пры Інстытуце археалогіі АН СССР. У 1991 г. абараніў дысертацыю кандыдата гісторычных навук па тэме «Беларускае Панямонне ў раннім жалезным веку (1 тыс. да н.э. — 5 ст.н.э.)» (навуковы кіраўнік — В. В. Сядоў).

З 1980 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2001 г. — прысвоена вучонае званне дацэнт. У 2006—2013 гг. — знаходзіўся на пасадзе загадчыка аддзела; 2013—2016 гг. — загадчык аддзела першабытнай археалогіі, 2016—2019 гг. — загадчык аддзела археалогii першабытнага грамадства, з 10 чэрвеня 2019 г. — старшы навуковы супрацоўнік таго ж аддзела.

Навуковая дзейнасць

Даследуе праблемы паходжання беларускага этнасу, этнакультурныя працэсы ў жалезным веку і раннім сярэднявеччы. Праводзіў раскопкі помнікаў жалезнага веку і сярэднявечча. Выконвае працы па гаспадарчых дамовах.

Аўтар 85 навуковых выданняў (у тым ліку 3 манаграфіі, 7 раздзелаў у каллектыўных працах).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 жніўня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў