wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік

Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік (нар. 11 чэрвеня 1976, Гомель) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (з 2022 года).

Біяграфія

У 1998 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці». У 2011 годзе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

З 2011 па 2018 год працаваў на пасадзе дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Оптаэлектронныя сістэмы» ў горадзе Мінску.

З 2018 па 2022 год займаў пасаду генеральнага дырэктара Мінскага маторнага завода[1].

3 кастрычніка 2022 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Генеральным директором Минского моторного завода назначен Александр Рогожник
  2. Новы міністр, памочнік Прэзідэнта і абнаўленне мясцовай вертыкалі. Падрабязнасці кадравага дня ў Лукашэнкі
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня