wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Асаткін-Уладзімірскі

Алякса́ндр Мікала́евіч Аса́ткін-Уладзі́мірскі (15 кастрычніка 1885, Кастрамская губерня — 2 верасня 1937[1]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

Біяграфія

Член КПСС з 1904. Скончыў Маскоўскі камерцыйны інстытут. Працаваў у Кастрамской, Іванава-Узнясенскай, Уладзімірскай арганізацыях РСДРП. Дэлегат 5 з’езда РСДРП (1907)[2]. За рэвалюцыйную дзейнасць 6 разоў падвяргаўся турэмнаму зняволенню, 2 разы высланы. З 1918 член Прэзідыума ВЦСПС, член ЦК прафсаюза тэкстыльшчыкаў. У 1921 у Туркестанскай АССР(руск.) бел.: наркам гаспадарчых спраў, намеснік старшыні СНК, старшыня эканамічнага савета[2]. З 1922 года інструктар ЦК РКП(б). У 1923 годзе узначаліў партыйна-ўрадавую камісію па ўзбуйненні БССР. З лютага 1924 года сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), у маі-верасні 1924 года адказны сакратар ЦК КПБ(б), пасля 1-ы сакратар Уладзімірскага губкама партыі.

У 1927 годзе інструктар ЦК УКП(б), у 1928 старшыня праўлення Усесаюзнага Сельскагаспадарчага банка. У студзені 1928 года працаваў у складзе асобай камісіі па высвятленні прычынаў паўстання ў Якуціі[3].

У 1930-31 гадах старшыня выканкама Савета Далёкаўсходняга краю. З 1932 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Член ЦКК УКП (б) у 1924-25 гадах. Член ЦК КП(б)Б у 1924-25[2].

Выключаны са складу ЦК КП(б) УССР пастановай пленума ЦК, які праходзіў 3 і 4 ліпеня 1937 года. На наступны дзень, 5 ліпеня, арыштаваны. Расстраляны 2 верасня таго ж года. Праз 20 гадоў, у 1957 годзе, пасмяротна рэабілітаваны.

Ушанаванне памяці

Яго імём названа адна з вуліц горада Уладзіміра.

Зноскі

  1. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Всемирный исторический проект. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2006. Праверана 28 мая 2012.
  2. 1 2 3 Асаткин-Владимирский Александр Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с..
  3. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Паўднёва-ўсходні рэгіянальны рэсурсны цэнтр Якуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 28 мая 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 2 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Галіцкім павеце
Катэгорыя·Члены Прэзідыума Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Лідары беларускай кампартыі (1919—1991)
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве