wd wp Пошук:

Аляксандр Грыкоўскі

Аляксандр Грыкоўскі (1893, в. Корніна, Бельскі павет, Гродзенская губерня13 лютага 1919) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог.

Скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю (1910-я г.), Свіслацкую беларускую настаўніцкую семінарыю (1916). Да беларускага руху далучыўся ў час Першай сусветнай вайны. У 1917 дырэктар першай беларускай школы ў Гродне. У 1918 кааптаваны ў склад Віленскай беларускай рады, член Беларускай сувязі нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай беларускай губернскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэта. Першы старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Адзін з ініцыятараў склікання Беларускага краёвага з’езда Гродзеншчыны. Памёр ад сухотаў. Пахаваны за кошт урада БНР на гродзенскіх могілках.

На смерць Аляксандра Грыкоўскага кампазітар І. Тарасевіч напісаў «Песню» для голасу і фартэпіянна (верш М. Багдановіча).

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Гродзенская губерня)
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Члены Віленскай беларускай рады