Аляксандр Генрыхавіч Турчын (нар. 2 ліпеня 1975, Навагрудак) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Мінскага аблвыканкама (з 2019 года).
Нарадзіўся 2 ліпеня 1975 года ў Навагрудку. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, у 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўны шлях пачаў у 1997 годзе як загадчык крамы калгаса «Авангард» Навагрудскага раёна[1]. Пасля працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта па Навагрудскаму раёну, галоўным кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Навагрудскаму раёну і Гродзенскай вобласці.
У 2004—2010 гадах працаваў спачатку начальнікам фінансавага аддзела, а затым намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці. У 2010 годзе прызначаны старшынёй камітэта па эканоміцы Мінскага аблвыканкама.
16 лістапада 2012 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама[2].
25 чэрвеня 2015 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці[3].
16 верасня 2016 года прызначаны кіраўніком Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
10 кастрычніка 2017 года прызначаны старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кансультатыўнага органа пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[4].
З 1 лютага 2018 года — упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці[5].
18 жніўня 2018 года прызначаны на пасаду Першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[6].
21 лістапада 2018 года Указам № 456 прызначаны выконваючым абавязкаў кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[7].
29 лістапада 2019 года прызначаны старшынёй Мінскага аблвыканкама.
17 снежня 2020 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[8]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9]. Вялікабрытанія ўнесла Турчына ў свой санкцыйны спіс 18 лютага 2021 года[10], Швейцарыя – 22 сакавіка 2021 года[11], Канада – 21 чэрвеня 2021 года[12].