wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Сасноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сасноў. Аляксандр Віктаравіч Сасноў (14 жніўня 1947, Гомель) — беларускі палітык і дзяржаўны дзеяч, першы міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 жніўня 1947 года ў Гомелі. Праз тры гады пасля нараджэння ваенны-бацька перавёз сям’ю на новае месца службы ў Сібір (Іркуцкая вобласць). Пасля вяртання на радзіму, паступіў у дарожна-будаўнічы тэхнікум, які скончыў з чырвоным дыпломам. Пасля службы ў войску працаваў у будаўнічым трэсце — тэхнікам, пасля майстрам[1].

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1975—1983), дацэнтам, загадчыкам кафедры на Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У ВС быў старшынёй Камісіі па пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Падчас стварэння Партыі народнай Згоды, Саснову і Аляксандру Лукашэнка прапанавалі стаць яе сустаршынямі. Аднак на першым жа пасяджэнні выявілася, што яго погляды (замоцна кансерватыўныя і правыя), як і погляды Лукашэнкі (замоцна левыя) не падабаюцца іншым. Таму партыю ўзначалілі Карпенка і Ганчар[1].

Дэманстрацыйна не галасаваў за прыняцце Канстытуцыі 1994 года з-за дысбалансу «галін улады». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 года, працаваў у камандзе Зянона Пазняка.

Пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах, Саснову прапанавалі ўзначаліць Міністэрства працы. У 1994—1996 гадах — міністр працы Беларусі. Разам з прэм’ерам Міхаілам Чыгіром падаў у адстаўку ў лістападзе 1996 года напярэдадні рэферэндуму.

Пасля працаваў намеснікам дырэктара Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ўваходзіў у каманду Яраслава Раманчука[2].

Член Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аўтар больш за 70 навуковых публікацый.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

  1. 1 2 Александр Соснов: Если слушать общество, то можно прийти черт знает куда, 2010
  2. Аляксандр Сасноў Архівавана 31 кастрычніка 2016., Даведка Tut.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Выкладчыкі ГДТУ імя П. В. Сухога
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта