wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Ждановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ждановіч.

Аляксандр Віктаравіч Ждановіч (24 чэрвеня 1964, Мінск, БССР) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. З 1996 года вядомы як вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч»[1][2].

Біяграфія

У 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 года вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка»[3]. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар’ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Свята-Елісавецінскім манастыры, які пакінуў (ці быў звольнены) пасля арышту ў лістападзе 2020 г.[4][5] Мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»[6].

Сям’я

Жонка — Людміла Ждановіч — артыстка тэатра лялек. Маюць двух сыноў[7].

Фільмаграфія

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Маляваныч в детстве мечтал стать милиционером Архівавана 7 сакавіка 2016. Наталля Явід, «Вечерний Минск» 10 верасня 2004
  2. 1 2 Александр Жданович: «В жизни я — Маляваныч!» Архівавана 26 лютага 2017. Жан Содэль, «Вечерний Минск», № 192—193 (11164-11165) 1 верасня 2006
  3. Вечерний сказочник Архівавана 7 сакавіка 2016. Ірына Завадская, «Советская Белоруссия», № 244 (22154) 24 снежня 2004
  4. Працоўная група «Хрысціянская візія» Каардынацыйнай рады Беларусі Мониторинг преследований по основаниям, связанным с религией, во время политического кризиса в Беларуси (нявызн.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Праверана 31 сакавіка 2021.
  5. Свято-Елисаветинский монастырь выгнал “Маляваныча” — но “не за политику” (нявызн.).  Еврорадио (25 лістапада 2020). Праверана 31 сакавіка 2021.
  6. nashaniva.by
  7. Два имени — одно лицо Архівавана 26 лютага 2017. Анатоль Смольскі, «Белорусская Деловая Газета», № 1476 2 лістапада 2004

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Калыханка
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе