wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Більдзюкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Більдзюкевіч.

Аляксандр Віктаравіч Більдзюкевіч (нар. 23 чэрвеня 1956, г. Мінск) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар хімічных навук (2001), прафесар (2009).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1978 годзе.

З 1978 года па 1987 год у НДІ фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1987 года у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: у 1988—2004 гадах загадчык лабараторыі, з 2004 года дырэктар інстытута[1].

Узнагароды

Галіновая прэмія Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне фізічнай хіміі і хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Правёў фундаментальныя даследаванні мембраннага масапераносу і прапанаваў новы падыход да апісання працэсу ультрафільтрацыі, якая ўлічвае фізіка-хімічныя ўзаемадзеянні палімерных мембран з кампанентамі раздзяляльнага раствору. Сфармуляваў і эксперыментальна пацвердзіў агульныя прынцыпы фарміравання порыстых пранікальных структур з выкарыстаннем імерсійнага метаду фармавання. Прапанаваў механізм фарміравання структуры селектыўнага пласта ультрафільтрацыйных мембран, на аснове якога распрацаваны агульныя падыходы і ўніфікаваны тэхналогіі атрымання ультра- і мікрафільтрацыйных мембран з розных палімераў. Распрацаваў навуковыя асновы паверхневай мадыфікацыі ультрафільтрацыйных мембран неіонагеннымі палімерамі і поліэлектралітамі, міжфазнай полікандэнсацыяй поліамінаў разнастайнай будовы хлорангідрыдаў араматычных карбонавых кіслот. Стварыў у Беларусі навукова-тэхнічную базу для развіцця мембранных тэхналогій і арганізаваў вопытна-прамысловую вытворчасць мікра- і ультрафільтрацыйных мембран, мембранных элементаў, прамысловых мембранных установак рознай магутнасці і мэтавага прызначэння. Распрацаваў мембранныя працэсы ачысткі, стэрылізацыі і фракцыяніравання раствораў, біялагічна актыўных рэчываў, перапрацоўкі малочных прадуктаў, асвятлення сокаў і він, ачысткі сцёкавых вод і інш., сучасныя энергаашчадныя тэхналогіі і абсталяванне для водападрыхтоўкі ў вялікай цеплаэнергетыцы, заснаваныя на капілярных мембранах.

Аўтар звыш 280 навуковых прац, у т.л. 37 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. БІЛЬДЗЮКЕВІЧ Аляксандр Віктаравіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ