wd wp Пошук:

Аляксандр Вучыч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вучыч.

Аляксандр Вучыч (сербск.: Александар Вучић; нар. 5 сакавіка 1970, Бялград) — сербскі палітык. Прэм’ер-міністр Сербіі (2014—2017). Прэзідэнт Сербіі (з 2017).

Біяграфія

Нарадзіўся 5 га сакавіка 1970 года ў Бялградзе, у сям’і Ангеліны і Анджэлка Вучыч. Скончыў юрыдычны факультэт Бялградскага ўніверсітэта. У 1993 годзе Аляксандр Вучыч уступіў у Сербскую радыкальную партыю. Пасля перамогі радыкалаў на мясцовых выбарах у Земуне 1996 годзе, Аляксандр заняў пост дырэктара спартыўнага бізнес-цэнтра «Пінк».

На працягу чатырнаццаці гадоў з’яўляўся генеральным сакратаром Сербскай радыкальнай партыі, пасля яе расколу — у Сербскай прагрэсіўнай партыі. Быў міністрам абароны Сербіі. Пасля парламенцкіх выбараў у 2017 годзе Прагрэсіўная партыя атрымала большасць у парламенце і сфармавала кіруючую кааліцыю з Сацыялістычнай партыяй Сербіі, Аляксандр Вучыч быў абраны прэм’ер-міністрам Сербіі.

Прэзідэнт Сербіі з 1 чэрвеня 2017 года. Атрымаў перамогу на наступных прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі, якія адбыліся 3 красавіка 2022 года, у першым туры.

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

  1. Aleksandar Vučić // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksandar Vucic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Сербіі
Катэгорыя·Прэзідэнты Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры абароны Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялградзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
Катэгорыя·Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя дактары МДІМА