wd wp Пошук:

Аляксандр Васільевіч Тузікаў

Аляксандр Васільевіч Тузікаў (нар. 5 верасня 1958, Полацк) — беларускі навуковец у галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000), прафесар (2005), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014).

Біяграфія

У 1980 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. З 1980 года — у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2003 года — намеснік дырэктара, з 2009 па 2022[1]  — генеральны дырэктар), адначасова з 1989 года працуе ў БДУ: у 2017 - заснаваў і ўзначаліў кафедру біямедыцынскай інфарматыкі[2], з 2018 - прафесар гэтай кафедры.[3]

У 1985 годзе абараніў дысертацыю «Метады рашэння некаторых класаў шматкрытэрыяльных задач тэорыі раскладаў» на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук, а ў 1999 годзе — доктарскую дысертацыю «Аналіз сіметрычнасці і параўнанне аб’ектаў на аснове матэматычнай марфалогіі», у 2005 годзе Аляксандру Васільевічу прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка».

У 2014 годзе А. В. Тузікаў быў абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі па спецыяльнасці «Інфарматыка ў медыцыне і біялогіі».

Прадстаўнік Рэспублікі Беларусь ў Міжнароднай асацыяцыі па распазнаванні вобразаў (IAPR).

Навуковая дейнасць

Апублікаваў звыш 350 друкаваных прац, у тым ліку 5 манаграфій і больш за 50 работ на англійскай мове, уключаючы артыкулы ў самых прэстыжных замежных часопісах. Выступаў з навуковымі дакладамі на міжнародных канферэнцыях і ў вядучых замежных навуковых цэнтрах у ЗША, Канадзе, Велікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Нідэрландах, Аўстраліі, Японіі, Польшчы, Расіі і інш[4].

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Распазнаванне і аналіз стахастычных даных і лічбавых выяў». У 2007 годзе яму была прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя вынікі. У 2009 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Зноскі

  1. ПРЕЗИДИУМ НАН БЕЛАРУСИ 11 марта рассмотрел ряд кадровых вопросов… - Навука. - 2022. - 15 сакавіка. - С. 2
  2. ФПМИ - КАФЕДРА БИОМЕДИЦИНСКОЙ ИНФОРМАТИКИ
  3. ТУЗИКОВ АЛЕКСАНДР ВАСИЛЬЕВИЧ
  4. Тузікаў Аляксандр Васільевіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Выкладчыкі БДУ
Выпускнікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Члены-карэспандэнты НАНБ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
Нарадзіліся 5 верасня
Вучоныя паводле алфавіта
Матэматыкі XX стагоддзя
Выпускнікі школы № 10 імя С. Ф. Рубанава
Матэматыкі СССР
Нарадзіліся ў Полацку
Матэматыкі Беларусі
Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Дактары фізіка-матэматычных навук
Матэматыкі XXI стагоддзя
Нарадзіліся ў 1958 годзе
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў