wd wp Пошук:

Аляксандр Васілевіч Асяненка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асяненка. Аляксандр Васілевіч Асяне́нка (нар. 28 чэрвеня 1953, г.п. Астравец, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1975 годзе Беларускі палітэхнічны інстытут[1]. У 19751993 гадах працаваў у інстытуце Віцебскграмадзянпраект: архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік Архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 1. У 19912004 гадах дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара А. В. Асяненкі», з 2004 года — галоўны архітэктар ААТ «Сіці-Арх плюс»[2].

Сябра Саюза архітэктараў СССР з 1979 года[1]. У 19921998 гадах старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў і член рэспубліканскага Савета БСА[2]. Член КПСС з 1986 года.

Пражывае ў Віцебску па пр. Фрунзэ, 17а[2].

Творчасць

Асноўныя работы ў Віцебску (у сааўтарстве): комплекс інтэрнатаў на праспекце Перамогі, 82-кватэрны дом па вуліцы Чкалава, 24-кватэрны дом па вул. Леніна, жылыя дамы № б, 7, 8 па праспекце Будаўнікоў (1981, 1986, 1987), 12-павярховы жылы дом для маласямейных (1987) [1].

Узнагароды

Узнагароджаны граматай Віцебскага аблвыканкама, дыпломамі рэспубліканскіх архітэктурных аглядаў-конкурсаў Беларусі і Расіі, Ганаровымі граматамі БСА[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Асяненка Аляксандр Васілевіч // Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік.. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.
  2. 1 2 3 4 Осененко Александр Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астраўцы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў