wd wp Пошук:

Аляксандр Васілевіч Акуліч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акуліч. Аляксандр Васілевіч Акуліч (24 кастрычніка 1957, в. Пярэкаль, Клічаўскі раён) — беларускі вынаходнік. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 кастрычніка 1957 года ў в. Пярэкаль Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.

Скончыў 8 класаў Пярэкальскай сярэдняй школы. У 1976 годзе скончыў з адзнакай Маладзечанскі політэхнічны тэхнікум і ўладкаваўся працаваў слесарам-рамонтнікам хлебазавода № 5 г. Мінска[1].

У 1981 годзе скончыў з адзнакай Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцей».

У 1983—1986 гадах вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага інстытута імя А. М. Касыгіна.

У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1987 годзе працаваў асістэнтам кафедры машыны і апараты харчовых вытворчасцей, у 1987—1988 гадах — асістэнтам, у 1988—1996 гадах — дацэнтам, загадчыкам кафедрай цеплахладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута. У 1990 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта.

У 1996—1999 гадах вучыўся ў дактарантуры Маскоўскай дзяржаўнай тэкстыльнай акадэміі імя А. М. Касыгіна. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

З 1999−2001 гадах — прафесар кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута. У 2003 годзе атрымаў вучонае званне прафесара. У 2003—2006 гадах — загадчык кафедры цеплахладатэхнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

З 2006 года па цяперашні час — прарэктар па навуковай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі (2001), член прэзідыума Магілёўскага савета БГІВ Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута. Член двух спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх дысертацый.

Навуковая дзейнасць

Апублікаваў у вобласці тэорыі і тэхнікі закручаных патокаў і стварэння на іх аснове новых класаў высокаэфектыўных апаратаў з кіруючай гідрадынамікай для сушкі і сепарацыі дысперсных матэрыялаў. Аўтар больш за 220 навуковых і вучэбна-метадычных работ, 55 вынаходак і патэнтаў.

Актыўна займаецца укараненнем сваіх распрацовак у прамысловасць. Ім укаранёна больш 40 віхравых сушыльных і пылаўлаўліваючых апаратаў розных канструкцый і тыпапамераў у розных галінах прамысловасці. Укаранёныя Акулічам А. В. распрацоўкі даюць значны эканамічны і экалагічны эфект для народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны Граматай «Ганаровы член Маскоўскай тэкстыльнай акадэміі».

Публікацыі

Узнагароды

Зноскі

  1. Акулич Александр Васильевич
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай інжынернай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя вынаходнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна
Катэгорыя·Выпускнікі Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук