У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станкевіч. Аляксандр Андрэевіч Станке́віч, у манастве Анатолій (1821 — 6 мая 1903) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык, публіцыст. Кандыдат багаслоўя (1853).
З сям’і святара Мінскай епархіі. У 1853 годзе скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. У 1848 г. прыняў манаства. 3 1853 г. інспектар Мінскай духоўнай семінарыі. У 1860—1868 гг. рэктар Полацкай духоўнай семінарыі. У 1879 настаяцель царквы расійскага пасольства ў Грэцыі. 3 1886 г. епіскап балцкі. Друкаваў свае гістарычна-публіцыстычныя і багаслоўскія працы ў Мінскіх, Літоўскіх і Гродзенскіх «Епархиальных ведомостях».[1]