wd wp Пошук:

Аляксандр Андрэевіч Ляхаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляхаў. Аляксандр Андрэевіч Ляхаў (нар. 7 ліпеня 1962, г. п. Капаткевічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі эканаміст. Генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання — генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“» (г. Гомель).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 ліпеня 1962 года ў г. п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Эканаміст» (1984), аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны.

Працаваў інжынерам вопытна-метадычнай партыі, інжынерам нарматыўна-даследчай партыі, начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы трэста «Захаднафтагеафізіка» (г. Гомель), галоўным бухгалтарам, намеснікам генеральнага дырэктара па фінансава-эканамічных пытаннях вытворчага аб’яднання «Захаднафтагеафізіка», намеснікам генеральнага дырэктара па фінансавых і эканамічных пытаннях, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах аб’яднання «Беларуснафта» (1996—2001), першым намеснікам генеральнага дырэктара, генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“» (з 2001 года).

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га, 6-га і 7-га скліканняў.

Аўтар публікацый па эканоміцы геолагаразведачнай вытворчасці.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыны II ступені (2022)[1] і III ступені, медалём «За працоўныя заслугі», знакам «Ганаровы нафтавік», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, Рэчыцкага райвыканкама, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля. Мае падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Гомельскага аблвыканкама.

Званне «Ганаровы грамадзянін Рэчыцкага раёна» прысвоена ў 2006 годзе[2]. Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Гомельскай вобласці — 2011» у намінацыі «Лідар»[3].

Зноскі

  1. Государственных наград удостоены 160 представителей различных сфер деятельности
  2. ПОЧЕТНЫЕ ГРАЖДАНЕ ГОРОДА И РАЙОНА
  3. Ляхаў Аляксандр Андрэевіч Архівавана 18 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капаткевічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Рэчыцкага раёна
Катэгорыя·Асобы