wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Малевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малевіч.

Аляксандр Іванавіч Малевіч (15 сакавіка 1920, вёска Ліпск, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць29 мая 1994) — разведчык ўзвода разведкі; камандзір стралковага аддзялення 642-га стралковага палка 200-й стралковай дывізіі 2-га Беларускага фронту, яфрэйтар. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сакавіка 1920 года ў вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 5 класаў.

У перыяд часовай акупацыі Беларусі варожымі захопнікамі Аляксандр Малевіч з сакавіка 1942 года быў сувязным партызанскага атрада, а затым ваяваў у яго складзе.

У Чырвоную Армію прызваны 26 верасня 1944 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну са студзеня 1945 года. Першы бой, як воін Чырвонай Арміі прыняў 14 студзеня 1945 года.

Разведчык ўзвода разведкі 642-га стралковага палка чырвонаармеец Аляксандр Малевіч 3 сакавіка 1945 года ў баі за населены пункт Ной-Паршэсніца, размешчаным на паўночным захадзе  ад польскага горада Хойніцэ, у крытычны момант замяніў выбылага са строю камандзіра аддзялення, сам быў паранены, але поля бою не пакінуў.

Загадам па 22-й стралковай дывізіі № 032 ад 20 сакавіка 1945 года чырвонаармеец Малевіч Аляксандр Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Камандзір стралковага аддзялення 642-га стралковага палка чырвонаармеец Аляксандр Малевіч 23 сакавіка 1945 года на паўночным захадзе ад горада Данцыга, першым уварваўся ў траншэю праціўніка, выбіў яго адтуль, асабіста знішчыў чатырнаццаць праціўнікаў і васемнаццаць узяў у палон.

Загадам па 49-й арміі № 038 ад 5 красавіка 1945 года чырвонаармеец Малевіч Аляксандр Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

1 мая 1945 года на тэрыторыі Германіі камандзір стралковага аддзялення 642-га стралковага палка яфрэйтар Аляксандр Малевіч з байцамі даручанага яму аддзялення ўзяў у палон паўтары сотні варожых салдатаў.

У тыя ж майскія дні 1945 года ў раёне населенага пункта Райнсберг падчас бою яфрэйтар Малевіч першым уварваўся ў траншэю ворага, асабіста забіў звыш дзесяці праціўнікаў і некалькіх узяў у палон.

31 мая 1945 года камандуючы 2-м Беларускім фронтам Маршал Савецкага Саюза Ракасоўскі падпісаў прадстаўленне аб узнагароджанні Аляксандра Малевіча ордэнам Славы 1-й ступені[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Малевіч Аляксандр Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

У 1946 годзе старшына Малевіч А. І., двойчы паранены і кантужаны за гады вайны, дэмабілізаваны. Жыў у роднай вёсцы. Працаваў лесніком Гараднічаскага лясніцтва. Памёр 29 мая 1994 года.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Аляксандр Іванавіч Малевіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Александр Иванович Малевич на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Жукава
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Асобы