wd wp Пошук:

Аль-Карауін

Універсітэт Аль-Карауін (або ал-Карауійін араб. جامعة القرويين, фр. Université Al-Karaouine) — універсітэт у горадзе Фес (Марока). Заснаваны ў 859 годзе, з’яўляецца адным з духоўных і адукацыйных цэнтраў ісламскага свету. Складальнікамі Кнігі рэкордаў Гінеса прызнаецца «найстарэйшай у свеце пастаянна дзеючай вышэйшай навучальнай установай». Са сцен універсітэта выйшаў шэраг навукоўцаў, філосафаў і багасловаў, якія аказалі значны ўплыў на развіццё мусульманскай і сусветнай культуры.

Гісторыя

У 859 годзе на сродкі купецкай сям’і аль-Фіхры ў Фесе была заснавана мячэць, імкліва пераўтвораная ў цэнтр духоўнай адукацыі. Дзякуючы заступніцтву мараканскіх султанаў універсітэт пастаянна пашыраўся, ахопліваючы ўсе новыя вобласці ведаў. Акрамя багаслоўя вывучаліся таксама граматыка, рыторыка, логіка, медыцына, матэматыка, астраномія, хімія, гісторыя, геаграфія і музыка. У Сярэднія стагоддзі Аль-Карауін адыграў вялікую ролю ў развіцці культурных сувязяў хрысціянскай Еўропы і мусульманскага Усходу. З універсітэтам былі звязаны такія навукоўцы і філосафы, як Ібн Арабі, Ібн Хальдун, Аль-Ідрысі, Майманід, Леў Афрыканскі. І ў Аль-Карауін вывучаў матэматыку Сільвестр II Папа Рымскі.

Спасылкі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Горад Фес
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 859 годзе