wd wp Пошук:

Альфрэд Гетнер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гетнер. Альфрэд Гетнер (ням.: Alfred Hettner; 6 жніўня 1859, Дрэздэн — 31 жніўня 1941, Гайдэльберг) — нямецкі географ, асноўны тэарэтык і заснавальнік харалагічнай навуковай школы.

Навуковая кар’ера

Альфрэд Гетнер нарадзіўся ў сям’і вядомага дрэздэнскага літаратуразнаўца і мастацтвазнаўца Германам Гетнера. У 1882-84 і 1888-90 падарожнічаў па Паўднёвай Амерыцы, па вяртанні ў Нямеччыну апублікаваў справаздачы аб гэтых экспедыцыях, якія прыцягнулі да маладога навукоўца ўвагу навуковай супольнасці. Інтарэсы Гетнера былі разнастайныя — ад геамарфалогіі і кліматалогіі да сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і картаграфіі.

У 1894-99 Гетнер быў прафесарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, у 1899—1928 выкладаў у Гайдэльбергскім універсітэце. У 1895 ім быў заснаваны часопіс «Geographische Zeitschrift», галоўным рэдактарам якога ён быў на працягу сарака гадоў. У 1920-31 гадах Гетнер узначальваў Гайдэльбергскае аддзяленне Нямецкага каланіяльнага таварыства, арганізацыі, якая займалася вывучэннем пытанняў, звязаных з германскімі калоніямі.

Асноўныя працы

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрэздэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Географы Германіі