wd wp Пошук:

Альфрэд Блейлак

Альфрэд Блейлак (англ.: Alfred Blalock; 5 красавіка 1899 — 15 верасня 1964) — амерыканскі кардыяхірург, найбольш вядомы сваімі даследаваннямі стану шоку і распрацоўкай хірургічнай працэдуры шунтавання Блейлака — Таўсіг (сумесна з дзіцячым кардыёлагам Хелен Таўсіг).

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1945), замежны член Французскай акадэміі навук (1955).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Каладэне, штат Джорджыя, ва ўзросце 14 гадоў паступіў у ваенную акадэмію Джорджыі, якая была падрыхтоўчай навучальнай установай перад паступленнем ва Універсітэт штата Джорджыя, які ён скончыў ва ўзросце 19 гадоў са ступенню бакалаўра мастацтваў. Пасля гэтага Блейлак паступіў у Медыцынскую школу Джонса Хопкінса, якую скончыў са ступенню доктара медыцыны ў 1922 годзе. На працягу наступных трох гадоў стажыраваўся ў Балтымары ў галіне ўралогіі, оталарынгалогіі і агульнай хірургіі. З ліпеня 1925 года пачаў выкладаць ва Універсітэце Вандэрбільта, пачаўшы там жа лабараторныя даследаванні, праводзячы эксперыменты на сабаках, у галіне хірургіі і вывучэння прыроды і лячэння гемарагічнага і траўматычнага шоку; першым выказаў здагадку, што плазма крыві можа выкарыстоўвацца пры лячэнні траўматычнага шоку.

У 1941 годзе быў прызначаны галоўным хірургам бальніцы Джонса Хопкінса, дзе працаваў да 1964 года, пайшоўшы ў адстаўку толькі за два з паловай месяцы да смерці. У 1954 годзе быў узнагароджаны прэміяй Альберта Ласкера за даследаванні ў галіне клінічнай медыцыны. За сваё жыццё напісаў больш за 200 артыкулаў і кніг.

Зноскі

  1. 1 2 Alfred Blalock // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Alfred Blalock // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Хірургі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Памерлі ў Балтымары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Джорджыі
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня
Катэгорыя·Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кардыяхірургі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера