wd wp Пошук:

Альжбета Шыдлавецкая

Альжбета Радзівіл (у дзявоцтве Шыдлавецкая, польск.: Elżbieta Szydłowiecka; 1533, Шыдловец, Польшча20 чэрвеня 1562, Вільня, Вялікае Княства Літоўскае) — прадстаўніца арыстакратыі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, пабожная кальвіністка.

Біяграфія

Паходзіла са шляхецкага роду Шыдлавецкіх герба «Адрованж», дачка Крыштафа, канцлера вялікага кароннага, і Сафіі з Таргавіска. Мела братоў Мікалая, Людвіка і Жыгімонта, а таксама сясцёр Сафію, Крысціну і Марыю. Вызнавала кальвінізм.

Згодна з дамовай паміж сваякамі, складзенай у 1536 годзе, атрымала дзве траціны родавага маёнтку Шыдловец, рэшта адыйшла да сястры Крысціны. У 1547 годзе, каб пазбегнуць падзелу маёнтку і яго пераходу ў чужыя рукі, выкупіла частку сястры.

12 лютага 1548 года у Сандаміры выйшла замуж за Мікалая Радзівіла Чорнага, на вяселлі прысутнічаў будучы кароль Жыгімонт II Аўгуст. Пасля шлюбу маёнтак Шыдловец у якасці шлюбнага пасагу адыйшоў да Радзівілаў. У шлюбе мела сыноў Альбрэхта, Мікалая Крыштафа, Станіслава і Юрыя, а таксама дачок Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.

Продкі

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якуб Шыдлавецкі(польск.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Станіслаў Шыдлавецкі(польск.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Невядомага імя з Ястржэмбскіх
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Крыштаф Шыдлавецкі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна з Лебедзяў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Альжбета з Шыдлавецкіх
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сафія з Таргавіска
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Шыдлавецкія
Катэгорыя·Род Шыдлавецкіх
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1533 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шыдлоўцу
Катэгорыя·Памерлі ў 1562 годзе