wd wp Пошук:

Альбіна Асіповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асіповіч. Альбіна Люсі Шарлота Асіповіч (англ.: Albina Lucy Charlotte Osipowich, пазней Альбіна ван Эйкен, англ.: Albina Van Aiken, 26 лютага 1911, Вустэр — 6 чэрвеня 1964) — амерыканская плыўчыха, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1928 года.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і эмігрантаў з Вільні. З ранняга дзяцінства займалася плаваннем. У мясцовай школе не было жаночай каманды, таму яна трэніравалася разам з хлопцамі, што прынесла ёй карысць — у старэйшых класах яна на дзве галавы апярэджвала сваіх аднагодкаў.

У 1928 годзе Альбіна стала чэмпіёнкай ЗША ў спрынце вольным стылем, адначасова усталяваўшы тры нацыянальныя рэкорды. На Алімпійскіх гульнях 1928 года ў Амстэрдаме да алімпійскіх рэкордаў яна выйшла пераможцам прэстыжнай дыстанцыі ў жаночым плаванні — стометроўцы вольным стылем.

Другое золата Альбіна заваявала ў складзе эстафеты 4 × 100 метраў вольным стылем.

17-гадовую Альбіну ў родным Вустэры сустракалі тысячы прыхільнікаў. Удзячная грамада сабрала неабходныя 4 тысячы долараў на яе навучанне ў Пембрак-каледжы пры Браўнскім універсітэце. Дзяўчына вырашыла прысвяціць увесь час вучобе і завязаць з вялікім спортам. Ва ўніверсітэце яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Харысанам ван Эйкенам, які стаў паспяховым бізнэсмэнам, віцэ-прэзідэнтам карпарацыі General Electric.

У 1964 годзе Альбіна ван Эйкен пасля барацьбы з цяжкай хваробай памерла ва ўзросце 53 гадоў.

Зноскі

  1. (unspecified title)FINA. Праверана 2 мая 2022.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Масачусетсе