wd wp Пошук:

Альбуць

Альбу́ць (трансліт.: Albuć) — леснічоўка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, адна з мемарыяльных сядзібаў Якуба Коласа. Размешчана за 3 км ад Стоўбцаў і за 6 км ад Мікалаеўшчыны.

Сям’я радзівілаўскага лесніка Міхася Міцкевіча пераехала ў Альбуць з Ластка ў 1890 годзе. Праз год пасля пераезду ў сядзібе згарэла хата, аднак у хуткім часе яна была адбудавана. Міхась Міцкевіч служыў у Альбуці да 1902 года, пакуль не памёр. У 1990 годзе на месцы, дзе некалі была Альбуцкая лясная камора, з нагоды ўшанавання памяці Якуба Коласа была адноўлена сядзіба: рэканструявана гумно, адбудаваны хата, хлеў, павець і склеп. У пабудовах створана экспазіцыя па матывах паэмы «Новая зямля», а таксама выстаўка «Пчалярства і рыбалоўства»[1].

Сядзіба неаднаразова ўзгадана ў творчасці Коласа пад назвай «Парэчча».

Зноскі

  1. Альбуць — філіял музея Якуба Коласа
Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Якуб Колас
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Былыя населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета