wd wp Пошук:

Альберт Эдэльфельт

Альберт Густаў Арыстыд Эдэльфельт (шведск.: Albert Gustaf Aristides Edelfelt; 21 ліпеня 1854 — 18 жніўня 1905) — фінскі жывапісец, графік. Пісаў карціны на гістарычныя і бытавыя сюжэты, партрэты, пейзажы. Працаваў у манументальным жывапісе. Выкарыстаў тэхніку пастэлі і акварэлі.

Біяграфія

Альберт Эдэльфельт нарадзіўся 21 ліпені 1854 года ў Порва ў Kiialan kartano. Яго бацька, Карл Эдэльфельт, быў архітэктарам.

З 1869 па 1871 займаўся ў Школе малюнка Саюза фінскіх мастакоў у Гельсінгфорсе ў Б. Ліндхольма і Б. Рэйнхольда.

З 1871 па 1873 вучыўся ў Гельсінгфорскім універсітэце, з 1872 па 1874 — у Акадэміі мастацтваў Антверпена.

У 1874 браў урокі ў Ж. Л. Жэрома ў Парыжы.

Неаднаразова падарожнічаў ў Італію і Францыю, быў у Англіі (1878), Іспаніі (1881), Швецыі, Даніі і Расіі.

Выстаўляўся з 1872.

Памёр 18 жніўня 1905 каля Порва

У горадзе Порва створаны музей мастака.

Зноскі

  1. Register of the Artists’ Association of Finland
  2. https://www.helsinginseurakunnat.fi/material/attachments/hautausmaat/hietaniemi/w8GZkM0y7/Hietaniemen_merkittavia_vainajia.pdf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 18 жніўня
Асобы
Памерлі ў 1905 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Мастакі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Нюландскай губерні
Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Мастакі Фінляндыі
Пахаваныя на могілках Хіетаніемі
Нарадзіліся 21 ліпеня
Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Нарадзіліся ў 1854 годзе