wd wp Пошук:

Альберт Пэрыс Гютэрсла

Альберт Пэрыс Гютэрсла, сапраўднае імя Альберт Конрад Кітрэйбер (ням. Albert Paris Gütersloh; 5 лютага 1887, Вена — 16 мая 1973, Бадэн-пад-Венай, Аўстрыя) — аўстрыйскі мастак і пісьменнік, духоўны бацька венскай мастацкай школы фантастычнага рэалізму.

Жыццё і творчасць

А. Кітрэйбер вучыўся ў каталіцкіх гімназіях у Мельцы і Бальцана, бо, паводле жадання бацькоў, павінен быў стаць духоўнай асобай. Аднак у 1904 годзе Кітрэйбер пачынае навучанне на акцёра, і затым выступае ў правінцыйных тэатрах Аўстра-Венгрыі і Германіі, пры дапамозе Макса Рэйнгарта атрымлівае месца ў берлінскім Нямецкім тэатры.

Як мастак Кітрэйбер упершыню заявіў аб сабе на міжнароднай выставе ў Вене ў 1909 годзе. Затым выстаўляўся ў венскім Арт-Клубе, на Венскай Сецэсіі, а таксама ў Францыі, Італіі, Германіі. У 1911 годзе з’ехаў у Парыж, дзе працаваў мастацкім крытыкам, у 1911-12 гадах браў урокі алейнага жывапісу ў Марыса Дэні. Вярнуўшыся ў Вену, стаў вучнем Густава Клімта і ўвайшоў у блізкае да апошняга кола мастакоў — нараўне з Эганам Шыле і Ёзефам Гофманам.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118543342 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Albert Paris Gütersloh
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118543342 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў зямлі Ніжняя Аўстрыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе