wd wp Пошук:

Альберт Вагаршакавіч Азаран

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Азаран.

А́льберт Вагарша́кавіч Азаран (арм.: Ալբերտ Ազարյան; нар. 11 лютага 1929, Каракліс, Армянская ССР) — савецкі гімнаст, трохразовы алімпійскі чэмпіён, чатырохразовы чэмпіён свету, двухразовы чэмпіён Еўропы, адзінаццаціразовы чэмпіён СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1954). Заслужаны трэнер Армянскай ССР (1966). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту Армянскай ССР (1967). Суддзя міжнароднай катэгорыі (1970). Выступаў за «Спартак» (Ерэван).

Біяграфія

Альберту Азарану было 14 гадоў, калі памёр яго бацька, і яму давялося дапамагаць маці. Ён стаў працаваць у кузні. Толькі ва ўзросце сямнаццаці гадоў ён пачаў займацца гімнастыкай.

Азаран быў наймацнейшым гімнастам свайго часу ў практыкаваннях на кольцах. З сярэдзіны пяцідзясятых гадоў «крыж», які выконваў Азаран, завецца «Крыж Азарана».

З 1952 па 1962 гады Азаран адзінаццаць разоў станавіўся чэмпіёнам СССР, у тым ліку восем разоў у практыкаванні на кольцах. У 1954 і 1958 гадах Азаран быў чэмпіёнам свету ў практыкаваннях на кольцах, а ў 1956 і 1960 гадах — чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў.

Пасля сканчэння спартыўнай кар’еры Азаран кіраваў школай гімнастыкі ў Ерэване, а таксама займаўся судзействам міжнародных спаборніцтваў. Сын Альберта Азарана, Эдуард Азаран у складзе зборнай СССР быў чэмпіёнам маскоўскай Алімпіяды ў камандных спаборніцтвах.

У 2000 годзе спартыўнымі журналістамі Арменіі Альберт Азаран быў прызнаны лепшым армянскім спартсменам XX стагоддзя. У 2004 і 2008 гадах яму быў давераны права несці сцяг Арменіі на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Афінах і Пекіне. У наш час Альберт Азаран узначальвае Федэрацыю гімнастыкі Арменіі.

Альберт Азаран узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

  1. Albert Asarjan // filmportal.de — 2005.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 29 мая 2020.
  3. 1 2 Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — 1974. — Т. 1. — С. 101.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Маўсеса Харэнацы
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі перад Бацькаўшчынай» (Арменія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ванадзоры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры Армянскай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гімнасты СССР
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ерэвана
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных