Альберта Сантас-Дзюмон (20 ліпеня 1873 — 23 ліпеня 1932) — піянер авіяцыі. Нарадзіўся і памёр у Бразіліі, аднак большую частку дарослага жыцця правёў у Францыі. Яго дасягненні ў авіяцыі супалі з часам яго пражывання ў Парыжы. Сантас-Дзюмон распрацаваў, пабудаваў і выпрабаваў першы практычна прыдатны кіраваны паветраны шар. Пры гэтым ён стаў першым чалавекам, які даказаў, што звычайныя, рэгулярныя, кантраляваныя палёты магчымыя. Сантас-Дзюмон здзейсніў першы ў Еўропе публічны палёт на аэраплане ў Парыжы 23 кастрычніка 1906 года.