wd wp Пошук:

Альберта Буры

Альберта Буры (італ.: Alberto Burri; 12 сакавіка 1915, Чыта-дзі-Кастэла, Італія — 13 лютага 1995, Ніца) — італьянскі мастак.

Біяграфія

Альберта Буры нарадзіўся ў 1915 годзе ў Чыта-дзі-Кастэла. Яго бацька, П’етра Буры, быў вінагандляром, а яго маці, Караліна Тарэгіяні, настаўніцай пачатковай школы. Атрымаў медыцынскую адукацыю ва Універсітэце Перуджы, быў ваенным урачом падчас Другой сусветнай вайны. Пасля ўзяцця ў палон падчас службы ў італьянскім войску ў Паўночнай Афрыцы, знаходзіўся ў Херэфардзе, Тэхас. Будучы ваеннапалонным, у 1944, пачаў займацца жывапісам. Трагічная смерць яго малодшага брата Віторыа ў 1943 годзе аказала на яго моцны ўплыў. Пасля вызвалення ў 1945 годзе Буры пераехаў у Рым, яго першая персанальная выстава прайшла ў Galleria La Margherita у 1947 годзе. Апроч жывапісу, Буры займаўся сцэнічным афармленнем Ла Скала і іншых тэатраў. Мастак быў узнагароджаны італьянскім ордэнам за заслугі ў 1994 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Alberto Burri // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Fichier des personnes décédées Праверана 19 кастрычніка 2021.
  4. Alberto Burri
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119106914 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў Ніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Перуджа
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе